Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.
Фота прэс-службы Следчага камітэта
Устаноўлена, што аўтамабіль Mercedes-Benz 312D з рэгістрацыйнымі нумарамі Рэспублікі Малдова рухаўся па галоўнай дарозе ў бок мяжы Украіны. У гэты час з павароту на вёску Асеткі Віцебскага раёна з другаснай дарогі выехаў аўтамабіль Volkswagen Transporter з беларускімі нумарамі, які не саступіў дарогу.
У выніку сутыкнення аўтамабіляў ад атрыманых траўмаў на месцы здарэння загінулі грамадзянка Расіі 1966 года нараджэння, якая ехала ў аўтамабілі Mercedes-Benz 312D, а таксама 2-гадовы хлопчык, які знаходзіўся ў аўтамабілі Volkswagen Transporter.
У выніку ДТЗ таксама пацярпелі 5 чалавек, якія дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя і ім аказваецца неадкладная медыцынская дапамога.
Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў у бальніцы памерлі бацькі 2-гадовага загінулага хлопчыка.
Па факце дарожна-транспартнага здарэння ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб) КК Беларусі.
Следчыя звяртаюцца да відавочцаў, якія сталі сведкамі ДТЗ, з просьбай патэлефанаваць на нумар (80212) 48-66-37.





