Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі двух мужчын падчас узгарання прыватнага дома ў вёсцы Росахі, паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.
sk.gov.by
Трагедыя адбылася сёння прыкладна ў 7 гадзін раніцы. Паведамленне аб моцным задымленні прыватнага дома паступіла ў службу 101 ад кіроўцы школьнага аўтобуса. На месца здарэння неадкладна адправіліся супрацоўнікі РАНС. Пасля тушэння агню на кухні ратавальнікі выявілі ў жылым пакоі целы двух стрыечных братоў.
«Уласнікам домаўладання з'яўляўся 56-гадовы мужчына. Ён нідзе не працаваў, пражываў адзін. Яго 76-гадовы сваяк, жыхар Брэста, прыехаў напярэдадні ў госці. Як патлумачылі аднавяскоўцы, увечары мужчыны распівалі спіртныя напоі. Паводле папярэдняй версіі, прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні», — адзначылі ва УСК.
На месцы здарэння працуюць следчыя сумесна са спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Па выніках агляду выяўлена, што ў печы на момант пажару не палілася, электраправодка была ў спраўным стане. У падлозе пад ложкам на кухні і прылеглай да яе сцяне выяўленыя скразныя прагарыны. Бачных цялесных пашкоджанняў у мужчын не мелася. Як мяркуецца, іх гібель наступіла ад атручэння чадным газам. З мэтай высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза.





