Навукоўцы з Дарэмскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі правялі першае поўнамаштабнае даследаванне, спрабуючы высветліць, якія песні і чаму становяцца навязлівымі.

Вынікі былі апублікаваныя ў часопісе Psychology of Aesthetics, Creativity and the Arts. Паведамляецца, што 90% людзей рэгулярна сутыкаюцца з дакучлівымі мелодыямі, якія ніяк не хочуць выходзіць з галавы.

У тройку лідараў самых навязлівых песень, паводле даных даследавання, увайшлі «Bad Romance» Лэдзі Гагі, «Can not Get You Out Of My Head» Кайлі Міноўг і «Dоn't Stop Believing» гурту Journey.

Як лічаць навукоўцы, даследаванне таго, як наш мозг засвойвае навязлівыя песні, дапаможа разабрацца, чаму мы трацім 40% часу на абдумванне таго, што не адносіцца да справы, якую мы ў дадзены момант выконваем.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?