Паўднёвая Карэя і Японія падпісалі папярэдняе пагадненне аб супрацоўніцтве паміж выведкамі дзвюх краін. Дамова заключаная, нягледзячы на заклапочанасць паўднёвакарэйскай апазіцыі з нагоды супрацоўніцтва з былой метраполіяй, піша ВВС. 

Як адзначаюць назіральнікі, да супрацоўніцтва Сеул і Токіа магла падштурхнуць актывізацыя ракетна-ядзерных выпрабаванняў у КНДР.

Папярэдняе пагадненне аб абмене выведдадзенымі было падпісана дэлегацыямі дзвюх краін на сустрэчы ў Токіа.

Бакі заявілі, што ім удалося дасягнуць згоды па агульных пунктах пагаднення і яны разлічваюць падпісаць канчатковы варыянт пагаднення ў найбліжэйшай будучыні.

Пагадненне абмяркоўвалася яшчэ ў 2012 годзе, аднак на фоне пратэстаў апазіцыі ў абедзвюх краінах перамовы спынілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0