Канцлер Аўстрыі Крысціян Керн хоча даць мясцовым працадаўцам права пры найме аддаваць прыярытэт аўстрыйцам перад грамадзянамі іншых краін Еўрасаюза, паведамляе Бі-бі-сі.

Цяпер у аб'яднанай Еўропе дзейнічае агульны рынак працы: грамадзяне ўсіх дзяржаў, якія ўваходзяць у ЕС, паводле закона маюць роўныя правы пры прыёме на працу ў любой з краін саюза. Аддаваць прыярытэт грамадзянам якой-небудзь краіны заканадаўча забаронена.

Керн паабяцаў звярнуцца з адпаведнай просьбай да лідараў ЕС падчас выступу на мерапрыемстве, прысвечаным старту 10-гадовага плана эканамічнага развіцця, у якім асаблівая ўвага павінна быць нададзена стварэнню новых працоўных месцаў.

«Краіны Усходняй Еўропы экспартуюць сваё беспрацоўе ў Аўстрыю», — заявіў сацыял-дэмакрат Керн, выступаючы ў горадзе Вельс, дзе на выбарах перамагла ўльтраправая Партыя свабоды.

Папулярнасць Партыі свабоды ў Аўстрыі ў апошні час расце, шмат у чым з-за боязі жыхароў з прычыны іміграцыі і беспрацоўя.

Абяцанне Керна назіральнікі ацэньваюць як спробу прыцягнуць выбаршчыкаў, якія сімпатызуюць аўстрыйскім ультраправым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?