У інтэрнэце апублікавалі фатаграфію, на якой прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пазіруе разам з вядомым наёмнікам, які ваяваў на Данбасе і Сірыі Дзмітрыем Уткіным «Вагнерам».
Фатаграфія, на якой Уладзімір Пуцін пазіруе разам з Дзмітрыем Уткіным, якога таксама называюць камандзірам прыватнай вайсковай кампаніі «ПГК Вагнера» і яго намеснікам Андрэем Трошавым, з'явілася ў групе ЎКантакце WAR NEWS TODAY.
Прэс-сакратар Пуціна ў каментары тэлеканалу «Дождь» паведаміў, што фота, хутчэй за ўсё, было зроблена ў кулуарах Крамля падчас урачыстага прыёму з нагоды святкавання «дня герояў Айчыны» 9 снежня.





