Як паведамляе The Wall Street Journal (WSJ) са спасылкай на крыніцы, праведзенае Samsung расследаванне прадэманстравала, што некаторыя акумулятарныя батарэі ў смартфонах былі занадта вялікімі, а таму пераграваліся. У некаторых выпадках быў выяўлены вытворчы брак.
AP
Высветлілася, што пераграваліся батарэі, вырабленыя даччынай кампаніяй Samsung. Аднак праблемы былі і з акумулятарамі ганконгскай фірмы Amperex Technology.
У расследаванні ўдзельнічалі некалькі кампаній з боку, якія выступалі як незалежныя даследнікі.
Чакаецца, што афіцыйна паўднёвакарэйская кампанія апублікуе вынікі расследавання ў панядзелак.





