Па меншай меры 16 чалавек загінулі ў выніку катастрофы і пажару аўтобуса са школьнікамі ў італьянскай Вероне, паведамляе ВВС са спасылкай на пажарную службу краіны.
Па словах ратавальнікаў, целы загінулых моцна абгарэлі. 39 чалавек атрымалі раненні.
Колькасць ахвяр і абставіны здарэння ўдакладняюцца.
Аварыя адбылася ў горадзе Верона у ноч на 21 студзеня.
Паводле даных выратавальных службаў, аўтобус, які перавозіў групу школьнікаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў з Венгрыі, урэзаўся ў слуп, пасля чаго пачаўся пажар. Школьнікі вярталіся ў Венгрыю пасля канікул, якія яны праводзілі ў Францыі.
Кіраўнік паліцыі Джеральёма Лакуаніта паведаміў, што аўтобус сутыкнуўся з перашкодай і загарэўся незадоўга да паўночы. Акрамя самога аўтобуса, іншых удзельнікаў ДТЗ не было, і пакуль незразумела, чаму ён сышоў з дарогі і наляцеў на агароджу.
Паводле інфармацыі італьянскага агенцтва Ага, сярод ахвяр аўтакатастрофы можа быць французскі кіроўца аўтобуса і члены яго сям'і.
Усяго ў аўтобусе было каля 50 пасажыраў.