У Мінску затрыманая журналістка ўкраінскага выдання «Новое Время» Крысціна Бярдзінскіх. Пра гэта яна паведаміла ў сваім фэйсбуку.
Па словах журналісткі, затрыманне адбылося па адрасе вул. Фабрыцыуса, 4, куды прыносяць перадачы сваякі і блізкія затрыманых падчас «Маршу недармармаедаў».
«Прыехаў нарад міліцыі. Кажуць, паступіла паведамленне аб злачынстве. Перапісалі асабістыя дадзеныя 13 чалавек. Мае ў тым ліку. Я акрэдытаваная і працую афіцыйна ў Мінску. Нікога не выпускаюць. Што з намі рабіць, не ведаюць. Сказалі, чакайце. Побач сіні бус. Просяць прайсці ў бус», — напісала яна.
На дадзены момант НВ звязалася з амбасадай Украіны ў Мінску. Украінскі консул ужо высвятляе прычыны і абставіны затрымання журналісткі.





