Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі на год дыскваліфікавала Беларускі цяжкаатлетычны саюз за допінгавыя парушэнні, паведамляе афіцыйны сайт IWF.

З кастрычніка 2017 года беларускія цяжкаатлеты не змогуць удзельнічаць ва ўсіх міжнародных спаборніцтвах. У тым ліку - і ў чэмпіянаце свету-2017, які пройдзе ад 28 лістапада да 5 снежня ў Анахайме (ЗША).

Акрамя Беларусі, дыскваліфікаваныя за допінгавыя парушэнні нацыянальныя федэрацыі Арменіі, Азербайджана, Кітая, Малдовы, Казахстана, Расіі, Турцыі і Украіны.

Згодна з новым правілам IWF, прынятым мінулым летам, любая краіна ў выпадку трох ці больш станоўчых допінг-тэстаў па выніках пераправеркі аналізаў Алімпійскіх гульняў Пекіна-2008 і Лондана-2012 будзе адхіленая ад міжнародных стартаў на год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?