16 лютага «Воплі Відаплясава» запрашаюць мінчукоў у казачнае музычнае падарожжа, прысвечанае 20-годдзю самай значнай пласцінкі ў гісторыі ўкраінскай рок-музыкі — альбома «Музiка»!

А напярэдадні гэтага музычнага свята ВВ і НН ладзяць конкурс для чытачоў. Яго пераможцы змогуць не толькі трапіць на канцэрт бясплатна, але і задаць вакалісту «Вопляў» Алегу Скрыпку абсалютна любое пытанне!

Умовы конкурсу ўсяго дзве і яны вельмі простыя:

- трэба перайсці на старонку гэтай навіны ў адной з сацыяльных сетак:

Фэйсбук,
Укантакце,
Твітар;

- зрабіць рэпост на сваю старонку і спытаць пра ўсё, што хочаце ведаць, у Алега Скрыпкі ў каментары да запісу.

Пераможцаў мы абвесцім на Дзень закаханых - 14 лютага.

Вакаліст «ВВ» персанальна абярэ найлепшыя пытанні і адкажа на іх. Таксама пераможца атрымае два квіткі на канцэрт 16 лютага.

Магчыма, рок-легенда ўкраінскай музыкі ведае адказ на галоўнае пытанне Вашага жыцця!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна