Адбылася бойка яшчэ ў красавіку. Цяпер суд агучыў вырак.

У канцы красавіка каля кавярні «Шафран» супрацоўнік міліцыі хацеў затрымаць мужчыну за адміністрацыйнае правапарушэнне. Але п’янай сяброўцы мужчыны гэта не спадабалася. Яна кінулася на міліцыянта і ўдарыла яго нагою ў твар.

У выніку жанчыну судзілі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Суд вырашыў, што жанчына атрымае 1,5 года калоніі. Але сядзець не будзе, ва ўсякім выпадку, пакуль што. У жанчыны малое дзіця, таму суддзя вырашыў, што жанчына атрымае адтэрміноўку на паўтара гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?