Фота Сяргея Гудзіліна
У пятніцу і на выходных будзе халодна. У суботу, 1 снежня, днём у асноўным у цэнтральных і ўсходніх раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег. Ноччу будзе 7—14 градусаў марозу, удзень 3-9 марозу.
У нядзелю ноччу — 6-11 градусаў марозу, па захадзе пры праясненнях — да мінус 13. Днём будзе ад нуля да мінус 7.
У панядзелак стане цяплей. Раніцай і днём пераважна па заходняй частцы краіны пройдуць ападкі (мокры снег, дождж), на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Ноччу — 1-8 градусаў марозу, днём будзе ад +3 па захадзе да мінус 6 па ўсходзе.
У аўторак, 4 снежня, днём будзе ад мінус 2 да плюс 4.





