Вучняў школы пад Барысавам эвакуіравалі з-за паведамлення аб мініраванні, праваахоўнікі затрымалі тэлефоннага хулігана, паведамляе мясцовае РУУС.

Сёння днём у міліцыю ад невядомага мужчыны паступіў званок з паведамленнем аб мініраванні вёскі Лошніца Барысаўскага раёна. Праз яшчэ некалькі хвілін паступіў паўторны званок ад гэтага ж абанента з паведамленнем аб мініраванні мясцовай сярэдняй школы.

У кароткія тэрміны ў школу прыехалі супрацоўнікі міліцыі і іншыя аператыўныя службы. Будынак быў ачэплены, эвакуіравалі 120 чалавек.

Выбуховых прылад на тэрыторыі навучальнай установы не знайшлі.

Хуліганам аказаўся беспрацоўны 38-гадовы мясцовы жыхар. Як патлумачыў мужчына, у момант званка ён быў нецвярозы, таму ніякага выразнага тлумачэння свайму ўчынку даць не можа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0