Увечары 6 красавіка на чыгуначнай станцыі «Жодзіна» быў затрыманы мужчына — ён катаўся на падножцы электрычкі. Пра гэта паведамляе міліцыя Мінскай вобласці.

У мінулую суботу, прыкладна ў 18:00, чыгуначнікі на станцыі затрымалі 31-гадовага мужчыну. Ён катаўся на падножцы электрычкі Орша — Мінск.

«Даволі такі дарослы грамадзянін растлумачыў свой учынак недахопам адрэналіну», — распавёў намеснік начальніка Жодзінскага ГАУС Сяргей Цюльманкоў.

Мужчыну ўжо каралі за аналагічнае правапарушэнне ў 2017 годзе. Яму пагражае штраф да трох базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0