36-гадовы жыхар Рэчыцы задумаў адпомсціць свайму ворагу. Ён падпаліў аўтамабіль яго жонкі, паведамляе «Дняпровец».
Увечары 25 сакавіка ён падпаліў Citroen, які быў прыпаркаваны ля аднаго з дамоў у прыватным сектары. Яго дзеянні трапілі на камеру відэаназірання.
Па папярэдніх даных, прычына такога ўчынку — дрэнныя адносіны з мужам уладальніцы аўтамабіля.
Распачата крымінальная справа.





