Вярхоўны суд Крыма прызнаў вінаватым у шпіянажы грамадзяніна Украіны Канстанціна Давыдзенку і прысудзіў яго да 10 гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, паведамляе «Інтэрфакс»

Давыдзенку затрымалі супрацоўнікі ФСБ у Сімферопалі ў лютым 2018 года. Па дадзеных спецслужбы, яго завербавалі ў Службе бяспекі Украіны для разведкі ў Крыме, дзе ён збіраў «звесткі аб найноўшых узорах ваеннай тэхнікі, электронікі, сродкаў сувязі трэцяга пакалення і прыбораў начнога бачання, ўцечка якіх магла нанесці шкоду бяспекі РФ».

У ходзе судовага працэсу Давыдзенка цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0