Бо гадаванцы з'яўляюцца клонамі. Зняла зорка сабачак на магіле сваёй улюбёнкі Саманты, якая памерла два гады таму і ў якой было ўзята ДНК для кланавання.
«Двайняткі Скарлет і Ваёлет ушаноўваюць сваю маму (а ў цэнтры іх стрыечная сястра Фэні!)», — напісала Барбара.
Шмат каму фота здалося мілым і кранальным, хоць і вельмі сумным. Але ёсць і іншыя каментары.
«Слухайце, гэта нездарова. Саджаць іх на надмагілле. Ушаноўваюць? Кіньце ім мячыка, хай пагуляюць, гэта ж сабачкі», — пішуць Стрэйзанд.
«Рымейк «Атакі клонаў», які мы заслужылі … Што яны такое?» — каментуюць падпісчыкі зоркі.
Таксама Барбру папракаюць у тым, што яна выбрала за велізарныя грошы кланаваць памерлага шчанюка замест таго, каб падарыць дом камусьці з жывёл, што вандруюць па прытулках.
Нагадаем, пра тое, што ў яе жывуць кланаваныя сабакі, Стрэйзанд распавяла ў інтэрв'ю ў 2018 годзе. Саманта, якую артыстка вельмі любіла, сышла ўжо старая, і перад смерцю ў яе ўзялі фрагменты тканкі для кланавання.





