Помнік дзеячу Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Міхалу Казіміру Агінскаму ўсталявалі каля драматычнага тэатра ў Слоніме. Яго ўрачыста адкрылі 6 лістапада, піша Радыё Свабода.
Гэта падарунак гораду ад жыхара Слоніма прадпрымальніка-мецэната Уладзіміра Вількіцкага і ягонай фірмы «Гранві», якая займаецца вырабамі з каменю. Над гранітным бюстам працавалі каля года. Ініцыятыва ўшанаваць слонімскага старасту ў камяні належыць да грамадскага аб’яднаньня «Слонімскі канал Агінскага».
На пытанне, чаму ён падараваў гораду помнік, Уладзімір Вількіцкі адказаў, «бо ён так можа».
Бюст адкрывалі старшыня слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч, прадстаўнік аб’яднаньня «Слонімскі канал Агінскага» Іван Вадэйка, мецэнат Уладзімер Вількіцкі.
Раней у Слоніме з'явілася памятная шыльда на тэатры, прысвечаная гэтаму дзеячу.
Бюст Агінскаму ў Слоніме зрабіла прыватная фірма за свае сродкі





