Праваабаронцы з «Вясны» заўважылі ў натоўпе дэманстрантаў каля пасольства Расіі ў Мінску дзіўнага чалавека. Ён трымаў у руках камяні. «Правакатар?» — задаюць пытанне вясноўцы ў сваім тэлеграм-канале.
Будынак быў ачэплены амапаўцамі, удзельнікаў пратэста да пасольства не пусцілі.
У выніку Павел Севярынец перадаў міліцыянту рэзалюцыю, якую той абяцаў аднесці расійскім дыпламатам.





