Расія можа кампенсаваць страты Беларусі ад падатковага манеўру, усталяваўшы зваротны акцыз для беларускіх НПЗ, кажуць крыніцы РБК. Сума субсідый можа скласці да 1,5 мільярда долараў.

Расія гатовая забяспечыць беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы так званым адмоўным акцызам, кажуць дзве крыніцы РБК, знаёмыя з перамовамі. Гэта адлічэнне падаткаў, уведзенае для расійскіх НПЗ у рамках падатковага манеўру з 2019 года. Намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Козак у лістападзе заявіў, што такі варыянт абмяркоўваецца.

Паводле яго слоў, беларускія кампаніі змогуць атрымаць адлічэнні, калі абедзве краіны ўніфікуюць Падатковы кодэкс. Праўда, гэта не адбудзецца раней за 2022 год. Да таго часу Расія зможа кампенсаваць страты Беларусі ад манеўру, але толькі ў пэўнай ступені з-за змены цэнаў на нафту, сказаў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, наступны год не будзе балючым для беларускіх заводаў.

Нафтаперапрацоўчая прамысловасць мае важнае значэнне для Беларусі, прынамсі, чвэрць усяго экспарту краіны — гэта яе прадукцыя.

Менск атрымлівае 24 мільёны тон бязмытнай расійскай нафты ў год з 2017 года, але на самой справе два НПЗ перапрацоўваюць толькі 18 млн. Астатнія 6 мільёнаў Беларусь «перамытнівала», атрымліваючы ў бюджэт экспартныя мыты ад продажу расійскай нафты. Гэтая схема дзейнічала ў 2017—2019 гадах, каб кампенсаваць цэны на газ для Беларусі. Ад 2020 года схема перастае працаваць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?