У телеграм-канале Nexta з'явілася паведамленне, што ў пасёлку Прывольны пад Мінскам шпіталізавалі дальнабойшчыка адной з буйных лагістычных кампаній з падазрэннем на каранавірус.
Як паведаміў канал, кіроўца нядаўна вярнуўся з Кітая. У яго рэзка паднялася тэмпература — калегі выклікалі хуткую. Медыкі, якія прыехалі на выклік, былі ў спецкасцюмах, пацыента таксама перавозілі ў адмысловым ізаляцыйным боксе.
Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун пракаментавала Tut.by, што дальнабойшчык быў у Маньчжурыі, 11 студзеня пакінуў яе. У мужчыны была тэмпература 37,1 градус, цяпер яна нармалізавалася, і ён адпачывае ў адмысловым боксе ў бальніцы. Каранавірус у пацыента не пацвердзіўся.





