Па інфармацыі ад работнікаў 4 Рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій» 15 кастрычніка, пасля начной змены, прыкаваў сябе ланцугом да металаканструкцый у месцы пасадкі работнікаў у клець каля ствала №2 на гарызонце -440 м, адмовіўся выязджаць на паверхню майстар-падрыўнік Аляксандр Курбан.
Тым самым ён заявіў свой пратэст супраць дзеянняў улады
Раней падобную адчайную акцыю пратэсту ладзілі шахцёры Юрый Корзун і Алег Кудзёлка.
Аляксандра Курбана, які прыкаваў сёння сябе ў шахце, дасталі ратавальнікі





