У Светлагорску за вымагальніцтва і збіццё затрыманы мясцовы крымінальны аўтарытэт, паведамляе МУС.
40-гадовага светлагорскага рэцыдывіста затрымалі ў канцы кастрычніка. Мужчына падазраецца ў вымагальніцтве ў 30-гадовага земляка 200 рублёў і прычыненні таму цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Пацярпелы аформіў свайму прыяцелю заказ у інтэрнэт-краме, але тавар не дайшоў да адрасата, таму мужчына запатрабаваў вярнуць грошы.
Заказчык звярнуўся па падтрымку да іншага знаёмага, мясцовага крымінальнага аўтарытэта. Аўтарытэт трапіў пад крымінальную справу за вымагальніцтва, здзейсненае з прымяненнем гвалту, небяспечнага для здароўя пацярпелага.





