Абарона экс-кіраўніка «Белгазпрамбанка» Віктара Бабарыкі дагэтуль не атрымала афіцыйнага паведамлення аб накіраванні справы свайго падабароннага ў суд і не ведае, дзе і калі яно будзе разглядацца.
«Мы, натуральна, ведаем, што яна там (у Вярхоўным судзе), але па тэлефоне мне не даюць ніякіх звестак — будзе яна разглядацца там ці ў іншым судзе», — паведаміў Інтэрфаксу-Захад адвакат Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі.
Паводле яго слоў, ёсць верагоднасць, што яна будзе перададзена ў суд ніжэйшай інстанцыі.
«Закон дазваляе Вярхоўнаму суду разглядаць любую справу. Але на практыцы гэта здараецца тады, калі адзін з абвінавачаных з'яўляецца дзяржслужачым высокага ўзроўню або ёсць дзяржаўная таямніца. Нічога такога я тут не бачу», — сказаў адвакат.





