Самая вялікая чарга сабралася ў пункце пропуску «Каменны Лог» — больш за 270 грузавікоў, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.

У «Катлоўцы» ў чарзе на выезд больш за 200 велікагрузаў, у пункце «Беняконі» — больш за 190 фур, у «Прывалцы» — звыш 150.

Выезду ў Латвію ў двух пунктах пропуску чакаюць больш за 80 машын, на беларуска-польскім кірунку ў чарзе стаяць больш за 120 грузавікоў. На мяжы з Украінай чаргі няма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?