Акрамя таго, Вакуліч павінен будзе выплаціць пацярпеламу 500 рублёў у якасці маральнай кампенсацыі, паведамляюць праваабаронцы.
Нагадаем, здарэнне адбылося ў пачатку студзеня ў траўмапункце Бальніцы хуткай дапамогі ў Брэсце.
Яно было знята на відэа, трапіла ў інтэрнэт. На роліку Вакуліч лаяўся матам, казаў доктару хуткай Андрэю Ракалу: «Чуеш? Супраць Лукашэнкі? Што, не верыш? А ты сёння доктар? Ты ж учора супраць Лукашэнкі!» Пасля гэтага Мікалай ударыў медыка па твары.
Вакуліч працаваў кіроўцам школьнага аўтобуса.





