Ім сказалі, што з РУУС мужчын павязуць на Акрэсціна. Рэчы затрыманым перадаць не ўдалося, нягледзячы на тое, што іх забралі ў касцюмах для трыятлона.

Тым часам у інтэрнэце з'явілася відэа, на якім затрыманыя трыятланісты на фоне чырвона-зялёнага сцяга расказваюць, за што яны маглі быць затрыманыя, а таксама просяць прабачэнне за свае ўчынкі.

Адзін з іх сказаў, што выгукнуў «Жыве Беларусь» групе людзей з чырвона-зялёнымі сцягамі, другі паказаў ім «дызлайк», а трэці крыкнуў «Жыве».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна