Вось што сказала палітык: «Я вельмі ўдзячная вам за тое, што вы робіце ўсе гэтыя месяцы. Дзякуй за тое, што вы працуеце з нарвежскімі палітыкамі, амбасадамі, МЗС і Yara — гэта вялізная дапамога. Дзякуй за вашу працу з медыя, за кніжны клуб і дні беларускага кіно — гэта неймаверна важна.

Ведаеце, як і вам, мне вельмі балюча за тое, якой цаной нам даўся апошні год, і за тое, што гэтая цана становіцца большай. Але за год мы аб’ядналіся ўсім грамадствам і адчулі сябе адзіным народам.

І ўпершыню ва ўсіх нас ёсць не чыё-небудзь чужое, а наша ўласнае ўяўленне, у якой краіне мы хочам жыць, якую будучыню мы марым пабудаваць для сваіх дзяцей і ўнукаў.

Ведаеце, усе гэтыя месяцы я казала, што новая Беларусь наступіць пасля перамен, пасля новых выбараў. Але ж новая Беларусь ужо жыве ў нас унутры. Яна ў кожным вашым сцягу, у кожным маленькім ахвяраванні на дапамогу актывістам, у кожнай паштоўцы, якую вы дасылаеце за краты», — сказала палітык.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?