Праз тыдзень пасля суда брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава з наваполацкай калоніі №1 перавялі ў магілёўскую турму №4.
Раней у калоніі Аляксандра пакаралі шасцю месяцамі ПКТ за «сістэматычныя парушэнні правілаў утрымання».
Палітвязень меркаваў, што яго могуць перавесці на турэмны рэжым: «І падобна, да НГ будзе суд, і мяне перавядуць на іншы рэжым — турэмны. Альбо ў Магілёў, альбо ў Жодзіна. Перадач больш не будзе амаль да канца тэрміну, спатканняў таксама, па званках не ведаю. Атаваркі ў мяне няма. Ну неяк так…»
Аляксандр Кабанаў быў асуджаны разам з блогерам Сяргеем Пятрухіным на тры гады пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 342 і арт. 369 КК. За кратамі палітвязні з чэрвеня 2020 года.
Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.
«Хоць расстрэльвайце — я тут стаяць не буду». Блогераў Кабанава і Пятрухіна выдалілі з суда над імі ж — РЭПАРТАЖ з закрытага пасяджэння





