Каб прыехаць у Аўстралію, ён прадаставіў дакумент, што перанёс кавід, і даведку аб станоўчым аналізе ад 16 снежня. Але журналісты высветлілі, што 17 снежня ён уручаў узнагароды маладым гульцам Сербіі, а 18-га — даваў інтэрв'ю.

Разглядаюцца два варыянты: альбо Джокавіч ведаў пра свой станоўчы аналіз, але не ізаляваўся. Альбо ён сфальсіфікаваў дакументы. 

Нямецкае выданне Spiegel, высветліла што штамп кода станоўчага тэста адпавядае даце 26 снежня, а не 16. Таксама ў станоўчага аналізу, які быў нібыта здадзены раней, нумар вышэйшы, чым у адмоўнага, які быў здадзены пазней. Насамрэч, павінна быць наадварот.

У Сербіі за парушэнне антыкавідных мер прадугледжанае пакаранне — штраф або турэмнае зняволенне тэрмінам да трох гадоў.

Аўстралійскі суд адмяніў рашэнне аб ануляванні візы Новака Джокавіча. Ён, магчыма, зможа ўдзельнічаць у Australian Open

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0