Так, выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будуць здаваць выніковыя іспыты па адной з дзяржаўных моў і матэматыцы ў форме цэнтралізаванага экзамена.

Цяпер у 11-м класе здаюць матэматыку, беларускую або рускую мовы (на выбар), а таксама замежную мову і гісторыю Беларусі.

У сувязі з гэтым устаноўлена, што паступленне ў ВНУ з 2023 года будзе ажыццяўляцца на падставе сертыфікатаў цэнтралізаванага экзамена, вынікаў цэнтралізаванага тэставання (па профільных прадметах), а таксама сярэдняга бала дакумента аб адукацыі, паведамляе «Звязда».

Таксама ў новых рэдакцыях Кодэкса і Правілаў прыёму істотна пашыраюцца магчымасці мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў як формы дзяржаўнага заказу. Калі раней яна распаўсюджвалася толькі на пэўныя населеныя пункты (чарнобыльскія, сельскія рэгіёны, гарады з насельніцтвам да 20 тысяч), то цяпер такі дагавор можа заключыць арганізацыя-заказчык кадраў, якая знаходзіцца ў любым пункце Беларусі.

Пры гэтым плануецца, што для паступлення на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі з 2023 года абітурыент будзе здаваць унутраны ўступны іспыт (вусны экзамен), які дазволіць «убачыць» і правесці адбор матываваных абітурыентаў.

У 2023 годзе пачнуць дзейнічаць нормы аб павелічэнні ва ўстановах вышэйшай адукацыі колькасці бюджэтных месцаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях — да 70 працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму, па медыцынскіх — да 80 працэнтаў, па іншых спецыяльнасцях — да 60 працэнтаў.

У мэтах адбору найбольш падрыхтаваных, матываваных абітурыентаў прадугледжваецца шэраг ільгот: з 2022 года — для выпускнікоў спартыўна-педагагічных і ваенна-патрыятычных класаў, а з 2023 года — для пераможцаў Рэспубліканскіх і ўнутрыўніверсітэцкіх алімпіяд, Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку.

Паступленне ў Акадэмію кіравання з 2023 года будзе ажыццяўляцца ў асаблівым парадку.

Пры паступленні ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі залічэнне абітурыентаў будзе ажыццяўляцца па конкурсе сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

Чытайце таксама:

Дзяцей абавяжуць вучыцца ў школе 11 год. Лукашэнка падпісаў кодэкс аб адукацыі, расказваем, што зменіцца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0