Фота: ТАСС
«Безумоўна, нейкім чынам зафіксаваная адмова Украіны, пацверджаная адмова Украіны ад ідэі ўступлення ў NATO — крок, які істотна спрыяў бы фармуляванню больш значнага адказу на расійскія заклапочанасці», — заявіў прадстаўнік Крамля.
Пяскоў таксама пракаментаваў заяву ўкраінскага пасла ў Вялікабрытаніі Вадзіма Прыстайкі аб магчымасці адмовы ад членства Украіны ў NATO. У прыватнасці, на пытанне журналіста Бі-бі-сі, ці гатовы Кіеў адмовіцца ад членства ў блоку дзеля міру, той адказаў, што краіну «могуць да гэтага падштурхнуць». Пасол таксама адзначыў «гнуткасць» Украіны ў пошуку найлепшага рашэння. Пасля гэтага прэс-сакратар украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Сяргей Нікіфараў запатрабаваў ад яго растлумачыць гэтыя словы, нагадаўшы, што імкненне Украіны ў NATO замацаванае ў Канстытуцыі. У МЗС краіны назвалі словы Прыстайкі вырванымі з кантэксту: ён сказаў, што пра адмову ад сяброўства ў NATO гаворкі не ідзе.
«Наўрад ці гэта [заяву пасла] можна ўспрымаць як нейкі факт, які адбыўся, не маючы канцэптуальнага замежнапалітычнага светапогляду Кіева», — адзначыў Пяскоў.





