Аляксандр Чарвякоў

«З боку заходніх недружалюбных краін я б назваў гэта эканамічным генацыдам. Цалкам знішчыць шэраг галін, якія з'яўляюцца ключавымі для нашай эканомікі. Гэта, вядома, насцярожвае», — сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Разам з тым, паводле міністра, ёсць магчымасці гэта прадухіліць:

«Па-першае, тая прадукцыя, якая паступае на знешнія рынкі ў недружалюбныя краіны, мае высокую канкурэнтаздольнасць як па цане, так і па якасці. Па-другое, менавіта на гэтыя тавары на сённяшні дзень высокі попыт у свеце».

Чарвякоў звярнуў увагу, што зараз растуць цэны і на ўгнаенні, і на прадукты харчавання, і на драўніну, і на прадукты хімічнай прамысловасці. Таму прадаць гэтыя прадукты лёгка, адно што трэба знайсці каму. Пошукам пакупнікоў цяпер і займаюцца. 

Сярод мераў па падтрымцы прадпрыемстваў, якія працуюць на знешніх рынках, міністр назваў наступныя:

1) павелічэнне на Br300 млн крэдытавання экспарцёраў;

2) павелічэнне тэрмінаў вяртання крэдытаў з 6 да 12 месяцаў;

3) пашырэнне спісу тавараў, якія можна крэдытаваць, да яго далучаныя прадукты харчавання;

4) зняццё абмежаванняў на суму кантракту. Калі раней мінімальны ўзровень кантракта для крэдытавання быў $3 млн, то сёння ў банк па крэдыт можна ісці практычна з любой цаной.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру