Паводле версіі следства, службовыя асобы і кіраўнікі камбінатаў некалькі гадоў выбіральна адпраўлялі мясную прадукцыю на экспарт, аддаючы прыярытэт «прыватнікам», ад якіх яны атрымлівалі хабары. Памер такіх «ўзнагароджанняў» мог складаць да 10 тыс. даляраў. Агульная сума атрыманых хабараў — амаль 60 тыс. даляраў.

Чацвярых абвінавачаных затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК на пачатку кастрычніка пры атрыманні чарговага хабару. Службовым асобам мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў прад'явілі абвінавачванні па ч. 2 і ч. 3 арт. 430 КК («атрыманне хабараў у буйным і асабліва буйным памерах» — караецца тэрмінам ад 10 і 15 гадоў калоніі), а прадстаўніку камерцыйнай структуры — па ч. 3 арт. 431 КК («дача хабару ў асабліва буйным памеры» — да 10 гадоў пазбаўлення волі).

Усе абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай. Матэрыялы справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Чытайце таксама:

«За кілаграм мяса плоціцца 20 цэнтаў зверху наяўнымі». Як працуюць «шэрыя схемы» мясакамбінатаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0