У Ванкуверы адбываецца чарговая сусветная панама, у якую разгалінавая крымінальная групоўка каторы раз уцягвае добрую палову чалавецтва. Піша калумніст расійскага «Ежедневного журнала» Уладзімір Надзеін.

Расійскія дзяўчаты не трапілі ў мазь. Лятучы лыжнік крыху пазней адштурхнуўся ад стала, не дацягнуў нават да 90‑метравой адзнакі і ў выніку адкаціўся за межы трэцяй дзясяткі. Але асабліва прыкры правал у саначніка. Ён нячыста прайшоў другі віраж і ў выніку згубіў тры сотых секунды. Гэта каштавала расійскай камандзе бронзавага медаля, на які мы мелі ўсе падставы разлічваць. Бяда.

Так пачалася для расійскай зборнай чарговая сусветная панама, у якую разгалінавая крымінальная групоўка ўжо ў які раз уцягвае добрую палову чалавецтва. Многія тысячы шалбераў і лайдакоў правяць трызну на костках нацыянальных бюджэтаў. Пасярод скажоных болем твараў і скурчаных беспрытомных целаў узнікае самая дарагая рэклама, разлічаная на самых захопленых прыдуркаў планеты. Фірмы плацяць за такую рэкламу шалёныя грошы, тэлекампаніі заражаюць шаленствам сотні мільёнаў. Караскаючыся адзін на аднаго, дзясяткі журналістаў прадзіраюцца з мікрафонамі да маладога чалавека, які прабег на лыжах, санках альбо каньках на сотую долю секунды хутчэй за іншага маладога чалавека. Няўлоўны адцінак часу, на працягу якога мы з вамі не заўсёды паспяваем міргнуць, аддзяляе вялікія грошы і аглушальную славу аб невядомасці, безграшоўя, а часам і ганьбы.

Усё гэта настолькі бессэнсоўнае і вар’яцкае, што для тлумачэння гэтай бяссэнсіцы былі вынайдзеныя спецыяльныя тэрміны. Без іх і па‑за імі патлумачыць існаванне сучасных алімпіяд цалкам немагчыма. Гэта такія пышныя і пустацелыя словазлучэнні, як «рэалізацыя ўсіх магчымасцяў чалавечага арганізму», «спаборніцтва перадавых спартыўных методык», «паказнік сацыяльнага развіцця». Але лідзіруюць па тонусе шалберства два жупелы: «гонар сцяга» і «спорт найвышэйшых дасягненняў».

Я двойчы пісаў для «Известий» пра Алімпійскія гульні — у 1988 годзе з Сеула і ў 1996‑м — з Атланты. Маё знаёмства з алімпійскім закуліссем пачалося глыбокім здзіўленнем.

Сеульская Алімпіяда была шалёна шчодрай. Паўднёвая Карэя выходзіла ў шырокі свет на чале зграі маладых азіяцкіх тыграў.

Гасціннасць перапаўняла чашы. Мы, журналісты, жылі ў асобных пакоях трохпавярховых кватэр з усімі зручнасцямі, у тым ліку тэлевізарамі і кандыцыянерамі. Сняданкі для нас былі бясплатнымі, і зранку, пад полагамі аграмадных шатроў, нас чакалі, на выбар па трыста еўрапейскіх страў і па трыста страў усходніх, пераважна карэйскай нацыянальнай кухні. Прадбачлівыя паляк і румыны, тады яшчэ браты па сацлагеры, набіралі дармавой ежы ў панамы на ўвесь доўгі дзень, і ніхто з персаналу іх не спыняў.

Я прызвычаіўся думаць, што Алімпіяда — гэта штосьці, што ладзіцца дзеля спартоўцаў. Але яны жылі відавочна горш за журналістаў. Як размяшчалі па чацвёра (часам і па шасцёра) у такім самым пакоі, як і ў нас. Іх ежа таксама была смачнай і яе было шмат — але ў нас усё‑такі разнастайней. У іх пакоях не было кандыцыянераў, а тэлевізары — толькі ў холе. А галоўнае, існаванне гэтых юнакоў і дзяўчат да выступаў на Гульнях было даволі суровым, а пасля выступаў многіх з іх адразу ж накіроўвалі дахаты. Так здарылася з расійскімі раварыстамі‑шасейнікамі. Яны пакацілі ў першы дзень і мусілі прывезці золата. Так запланавалі ў Спорткамітэце. Але хлапцы засталіся без медалёў. Не выйшла. Я бачыў, як яны за фінішам валіліся без сіл. Многіх ад перанапружання ірвала жоўтай сліззю. Іх выварочвала пад жахлівы мат трэнераў і функцыянераў. Пасля «ганебнай гонкі» усіх хлапцоў адразу ж адправілі дадому. Нават пагуляць гадзінку па Сеулу не далі.

Канечне, знакамітыя спартоўцы, мільянеры ад баскетболу альбо тэнісу, — тыя і не паказваліся ў цесных стайнях Алімпійскіх вёсак. Толькі мілая і абаяльная немка Штэфі Граф, тады першая ракетка свету, весела і ахвотна раздзяліла з суайчыннікамі зручнасці інтэрнату.

Не пытайцеся як, але я пабываў і ў апартаментах двух членаў МАК, таямнічага і магутнага Міжнароднага Алімпійскага камітэту. Гэта было, скажу я вам!.. Адзін член займаў два паверхі пентхаўса — на другі мяне, зразумела, не пусцілі. Нумар другога члена МАК быў у самым дарагім гатэлі Сеула, а сам гатэль — у самым высокім, на той момант, будынку свету. У прахалодным холе, дзе мы гутарылі, можна было гуляць у валейбол. У той жа ўтульнай прахалодзе спакойны алімпіец патлумачыў мне, што ўсё правільна. Так ёсць, так будзе. Алімпійская вёска — гэта масоўкі Гульняў. Ім болей не трэба. Ад журналістаў залежыць іх поспех. Гэта важней. Судзейскі корпус стаіць вышэй за журналістаў — гэта чынавенства Алімпіяд. І, нарэшце, кіраўнікі міжнародных федэрацый, нацыянальных алімпійскіх камітэтаў і самога МАК — яны — гаспадары бізнесу. Эканоміць на сябе ў іх няма аніякіх прычынаў.

Тады я ўпершыню і пачуў гэтыя тэрміны: «гонар сцяга» і «спорт вялікіх дасягненняў».

Спачатку яны не выклікалі ў мяне ніякіх пратэстаў. Я бачыў слёзы на вачах пераможцаў і прымаў іх за вяршыню патрыятычнага натхнення. Я бачыў жудасныя траўмы, якія рабілі сабе зусім яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі, што амаль напэўна стануць інвалідамі — і лічыў гэта натуральнымі ахвярамі на алтар велічы сваёй краіны. І самая галоўная памылка: я лічыў наш мілы студэнцкі баскетбол альбо сяброўскую валтузню на барцоўскім дыване, пасля якой мы ішлі піць піва, за штосьці, што мела нейкае дачыненне да «спорту вышэйшых дасягненняў».

Спорт найвышэйшых дасягненняў — гэта не спорт. Гэта не радасць, не адпачынак. Не здароўе. Перад кожным чэмпіёнскім п’едэсталам ляжаць палаты знявечаных няўдачнікаў і нават секцыі могілак. Самы натуральны стан за п’едэсталам — безвыходная інваліднасць. Прафесіянальныя спартоўцы жывуць з кругласутачным болем у цягліцах. З вялікіх спартоўцаў рэдка выходзяць вялікія трэнеры. Ім не хапае сілы духу весці дзяцей на пакуты, якія цярпелі яны самі.

Спорт найвышэйшых дасягненняў — гэта заўсёды гульня з нулявой сумай. Вы не можаце выйграць без прыніжэння суперніка. Лаўры дастаюцца аднаму, крыху ніжэй — яшчэ двум. Усе астатнія — лузеры. Абагаўленне перамогі прыводзіць да апраўдання любых сродкаў. Сяброўства паміж спартоўцамі аднаго віду існуе толькі як выключэнне, што пацвярджае правіла. Fair play, сумленная гульня, ужо даўно стала насмешкай.

Спорт найвышэйшых дасягненняў — галоўны спажывец злачыннай фармакалогіі. Ні на хвілю не сціхае вайна тайных наркатычных лабараторый. На думку пераважнай большасці спартоўцаў, больш развітыя краіны з’яўляюцца ўзорам адваротнай маралі, бо выкарыстоўваюць у злачынных мэтах сваю навуковую перавагу.

Спорт найвышэйшых дасягненняў не можа быць прывабным прыкладам для шырокага спартовага руху. Нармальнаму хуткаму юнаку няма аніякай патрэбы выбягаць з дзесяці секунд, тым больш губляць на гэтым здароўе. Кітайцы, асабліва ў гарах, любяць гуляць у баскетбол, але кітайская зборная ў грандах не лічыцца. У Грэноблі тры францужанкі сталі чэмпіёнкамі па біятлоне, але чацвёртай, заспасной, у іх камандзе не было. З тае прычыны, што гэтым відам спорту ў Францыі займаліся толькі гэтыя тры дзяўчыны.

Спорт найвышэйшых дасягненняў і масавы аздараўленчы спорт агульнага маюць мала, а супярэчнасцяў — мноства. Спорт найвышэйшых дасягненняў манапалізаваў усе СМІ і проста закабаліў тэлебачанне.

Спорт найвышэйшых дасягненняў росціць культ звышчалавека — а нацыям патрэбныя звычайныя здаровыя мужчыны і жанчыны.

Але самая галоўная супярэчнасць палягае ў тым, што

Спорт найвышэйшых дасягненняў адцягвае сілы, сродкі і ўвагу грамадства ад рэальнага здароўя
ў сферу легенд і міфаў. Гэты перакід аграмадных рэсурсаў быў бы немагчымы без жупела «гонар сцяга».

Гонар гэтага гонару па праву належыць нам у асобе магутнага Савецкага Саюза. Гэта мы ўнеслі ў гламурны алімпійскі рух азарт класавай барацьбы. Гэта мы надалі пунктам‑галам‑секундам грукат непрымірымых рэвалюцыйных бітваў. Да нізкавокасці ўсяго астатняга свету варта аднесці тое, што ён гэты выклік прыняў.

Колькі разоў мы бачылі гэтую кранальную карцінку: павольна паўзе ўверх сцяг «нашай радзімы», урачыста гучыць не вельмі доўгі ўрывак гімну, вусны пераможцы варушацца ў такт музыцы, па тугой шчацэ ціха каціцца патрыятычная сляза. Памятаю, на некага з гульцоў нават сварыліся за тое, што яны пад «Союз нерушимый» стаяць як бараны.

Хаця з чаго б Арвідасу Сабонісу рыдаць пад гэты пастылы матыў? У Сеуле савецкая зборная перамагла амерыканцаў шмат у чым намаганнямі літоўскага волата. Ад гэтай цудоўнай перамогі над амерыканскай зборнай, я дакладна памятаю, у мяне кранальна засвярбелі павекі. То бок эмацыйна я ўпіваўся гонарам сцяга. Але ўжо ў Атланце Сабоніс гуляў «супраць нас». Гуляў ён усё так жа цудоўна, можа нават і лепш, чым у Сеуле. Але павекі ў мяне не свярбелі. І калі адзін наш трэнер, таксама ў Атланце, літаральна маліўся, каб баксёра з Украіны «чым‑небудзь прыціснула, іначай гэтага хлопца нам не абысці», — я таксама ціха марыў пра мігрэнь ці панос. На галаву альбо, адпаведна, на жывот ні ў чым не вінаватага ўкраінца.

Але што ж гэта, чорт пабірай! Чаму мы захапляемся літоўцам? Таму што ён цудоўны атлет ці таму што ягоная маленькая краіна не паспела адарвацца ад СССР? Чаму мы ў думках насылаем мігрэні на ўчорашняга куміра з Запарожжа? Таму што нейкія дзеячы з’ехаліся ў Белавежскай пушчы?

У кожным відзе спорту нацыі маюць свае прадстаўніцтвы. Адзіны Савецкі Саюз выстаўляў адну хакейную каманду. Разбураны Саюзу — ужо з паўтузіна. Еўропа няўмольна рухаецца да адзінства. Ці значыць гэта, што на футбольным чэмпіянаце кантыненту праз дзесяць гадоў застануцца толькі зборныя Еўропы, Расіі, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі?

«Гонар сцяга» раз’ядноўвае нацыі. Алімпіяды спараджаюць ксенафобію. Людзі лікуюць, калі ў «чужой» дзяўчыны падвернецца лыжа, а «чужы» хлапец прамахнецца ля нашых брамаў. «Гонар нашага сцяга» неадлучны ад зласлівасці да сцяга не нашага. Што акрамя кпінаў выклікае струхлелы лозунг «О, спорт, ты — мір»?

Усе гэтыя пытанні не маюць рацыянальнага тлумачэння толькі да таго часу, пакуль мы пакідаем убаку галоўны матыў усіх Алімпіяд — грошы.

Гульні — гіганцкі бізнес міжнароднай карпарацыі пад назовам МАК. Тут тугім вузлом завязаныя інтарэсы будаўнічых, транспартных, турыстычных, відовішчных кампаній. Але галоўны зацікаўлены бок — нацыянальныя бюракраты. «Гонар сцяга» — невычэрпная шчодрая кармушка для чыноўніках усіх рас і колераў скуры. Калі самыя відовішчныя, найперш, гульнявыя віды спорту кормяць сябе самі, то ўсё астатняе абузай вісіць на нацыянальных бюджэтах.
Масы ашалелых грамадзян, насамрэч яны хворыя, але называюць сябе заўзятарамі, не проста ўхваляюць — яны добраслаўляюць чыноўны распіл бюджэтных грошай пад туманныя абяцанкі сусальнага алімпійскага золата. Вось і прэзідэнты, што амерыканскі, што беларускі, узялі за моду адорваць Алімпіяды сваёй сіяцельнай прысутнасцю — зразумела, за кошт падаткаплатнікаў.

А тым часам ціхія мільянеры з МАК нястомна множаць колькасць алімпійскіх дысцыплін. Вось і сёлета з Расіі, дзе палова радзільных дамоў не мае гарачай вады, паехалі ў Ванкувер штурхаць па лёдзе вялікія паліраваныя камяні. Гавораць, з прыцэлам на Сочы.

Ёсць толькі адзін спосаб управіцца з усёй гэтай навалай. Трэба скончыць з спортам найвышэйшых дасягненняў як нахлебнікам бюджэту. На плячах дзяржаўнага скарбу варта пакінуць толькі тое, што наўпрост звязана з здароўем нацыі. Толькі ў лічаных школах Расіі ёсць плавальныя басейны. Мала тэнісных кортаў, хакейных каробак. Зусім кепска з асветленымі і дагледжанымі бегавымі, лыжнымі, раваровымі дарожкамі.

Яно ўсё так, але трэба яшчэ перажыць Ванкувер. Потым дажыць да Сочы. Потым яшчэ назапасіць грошай. А ўжо потым вырашаць, каму несці сцяг па школьнай дарожцы.

азь. Наш лятаючы лыжнік крыху пазней адштурхнуўся ад стала, не дацягнуў нават да 90‑метравой адзнакі і ў выніку адкаціўся за межы трэцяй дзесяткі. Але асабліва прыкры правал нашага саначнік. Ён нячыста прайшоў другі віраж і ў выніку згубіў тры сотых секунды. Гэта каштавала нашай камандзе бронзавага медалю, на каторы мы меле ўсе падставы разлічваць. Бяда.

Так пачалася для расійскай зборнай чарговая сусветная панама, у каторую разгалінавая крымінальная групоўка ўжо ў каторы раз уцягвае добрую палову чалавецтва. Многія тысячы шалбераў і лайдакоў правяць трызну на касцях нацыянальных бюджэтаў. Пасярод скажоных болем твараў і скурчаных беспрытомных целаў узнікае самая дарагая рэклама, разлічаная на самых захопленых прыдуркаў планеты. Фірмы плацяць за такую рэкламу шалёныя грошы, тэлекампаніі заражаюць шаленствам сотні мільёнаў. Караскаючыся адзін на аднаго, дзясяткі журналістаў прадзіраюцца з мікрафонамі да маладога чалавека, каторы прабег на лыжах, санках альбо каньках на сотую долю секунды хутчэй за іншага маладога чалавека. Няўлоўны адцінак часу, на працягу якога мы з вамі не заўсёды паспяваем міргнуць, аддзяляе вялікія грошы і аглушальную славу аб невядомасці, безграшоўя, а часам і ганьбы.

Усё гэта настолькі бессэнсоўна і вар’яцкае, што для тлумачэння гэтай бяссэнсіцы былі вынайдзеныя спецыяльныя тэрміны. Без іх і па‑за імі патлумачыць існаванне сучасных алімпіяд цалкам немагчыма. Гэта такія пышныя і пустацелыя словазлучэнні, як «рэалізацыя ўсіх магчымасцяў чалавечага арганізму», «спаборніцтва перадавых спартыўных методык», «паказнік сацыяльнага развіцця». Але лідзіруюць па тонусе шалберства два жупелы: «гонар сцяга» і «спорт вышэйшых дасягненняў».

Атрымалася так, што я двойчы пісаў для «Известий» пра Алімпійскія гульні — у 1988 годзе з Сеула і ў 1996‑м — з Атланты. З Атлантай усё зразумела: я быў тады ўласным карэспандэнтам у Амерыцы. Але мой Сеул стаў вынікам даўняга канфлікту ўнутры рэдакцыі. Напэўна, нейкую ролю адыгралі мая англійская, досвед рэпартажаў з розных мясцін, некалькі сціплых спартыўных разрадаў у далёкім юнацтве, а таксама тое, што ніякага асабістага ўдзелу ў рэдакцыйнай сварцы я не браў. Так ці гэтак, але маё знаёмства з алімпійскім закуліссем пачалося глыбокім здзіўленнем.

Сеульская Алімпіяда была шалёна шчодрай. Паўднёвая Карэя выходзіла ў шырокі свет на чале зграі маладых азіяцкіх тыграў.

Гасціннасць перапаўняла чашы. Мы, журналісты, жылі ў асобных пакоях трохпавярховых кватэр з усімі зручнасцямі, уключаючы тэлевізары і кандыцыянеры. Снеданні для нас былі бясплатнымі, і зранку, пад полагамі аграмадных шароў, нас чакалі, на выбар і шмат, па трыста еўрапейскіх страў і па трыста страў усходніх, пераважна карэйскай нацыянальнай кухні. Прадбачлівыя паляк і румыны, тады яшчэ браты па сацлагеры, набіралі дармавой ежы ў панамы на ўвесь доўгі дзень, і ніхто з персаналу іх не спыняў.

Не спартыўны журналіст паводле асноўнага профілю, я стараўся як мог. Пазнаёміўся з валанцёрамі‑студэнтамі ў ахове Алімпійскай вёскі, і мяне прапускалі туды часцей чым дазвалялася. Я прызвычаіўся думаць, што Алімпіяда — гэта штосьці, што ладзіцца дзеля спартоўцаў. Але яны жылі відавочна горш за журналістаў. Як размяшчалі па чацвёра (часам і па шасцёра) у такім самым пакоі, як і ў нас. Іх ежа таксама была смачнай і яе было шмат — але ў нас усё‑ткі разнастайней. У іх пакоях не было кандыцыянераў, а тэлевізары — толькі ў холе. А галоўнае, існаванне гэтых юнакоў і дзяўчат да выступаў на Гульнях было даволі суровым, а пасля выступаў многіх з іх адразу ж накіроўвалі дахаты. Так здарылася з нашымі раварыстамі‑шасейнікамі. Яны пакацілі ў першы дзень і мусілі прывезці золата. Так запланавалі ў Спорткамітэце. Але хлапцы засталіся без медалёў. Не атрымалася. Я бачыў, як яны за фінішам валіліся без сіл. Многіх ад перанапружання ірвала жоўтай сліззю. Іх выварочвала пад жахлівы мат трэнераў і функцыянераў. Пасля «ганебнай гонкі» усіх хлапцоў адразу ж адправілі на Радзіму. Нават пагуляць гадзінку па Сеулу, да таго часу для ўсіх нас наглуха закрытаму, не далі.

Канечне, знакамітыя спартоўцы, мільянеры ад баскетболу альбо тэнісу, — тыя і носу не казалі ў цесныя стайні Алімпійскіх вёсак. Толькі мілая і абаяльная немка Штэфі Граф, тады першая ракетка свету, весела і ахвотна раздзяліла з суайчыннікамі вабноты інтэрнату.

Не пытайце як, але ў мяне атрымалася пабываць і ў апартаментах двух членаў МАК, таямнічага і магутнага Міжнароднага Алімпійскага камітэту. Гэта было да! Адзін член займаў два паверхі пентхаўса — на другі мяне, зразумела, не пусцілі. Нумар другога члена МОК быў у самым дарагім гатэлі Сеулу, а сам гатэль — у самым высокім, на той момант, будынку свету. У прахалодным холе, дзе мы гутарылі, можна было граць у валейбол. У той жа ўтульнай прахалодзе спакойны алімпіец патлумачыў мне, што ўсё правільна.так ёсць, так будзе. Алімпійская вёска — гэта масоўкі Гульняў. Ім болей не трэба. Ад журналістаў залежыць іх поспех. Гэта важней. Судзейскі корпус стаіць вышэй за журналістаў — гэта чынавенства Алімпіяд. І, нарэшце, кіраўнікі міжнародных федэрацый, нацыянальных алімпійскіх камітэтаў і самога МАК — яны — гаспадары бізнесу. Эканоміць на сябе ў іх няма аніякіх прычынаў.

Тады я ўпершыню і пачуў гэтыя тэрміны: «гонар сцяга» і «спорт вялікіх дасягненняў».

Спачатку яны не выклікалі ў мяне ніякіх пратэстаў. Я бачыў слёзы на вачах пераможцаў і прымаў іх за вяршыню патрыятычнага натхнення. Я бачыў жудасныя траўмы, каторыя рабілі сабе зусім яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі, якія амаль напэўна стануць інвалідамі — і прымаў гэта за натуральныя ахвяры, што прыносяцца на алтар велічы сваёй краіны. І самая галоўная памылка: я прымаў наш мілы студэнцкі баскетбол альбо сяброўскую валтузню на барцоўскім дыване, пасля каторай мы ішлі піць піва, за штосьці, што мела нейкае дачыненне да «спорту вышэйшых дасягненняў».

СВД, спорт вышэйшых дасягненняў, — гэта не спорт. Гэта не радасць, не адпачынак. Не здароўе. Перад кожным чэмпіёнскім п’едэсталам ляжаць палаты знявечаных няўдачнікаў і нават секцыі могілак. Самы натуральны стан за п’едэсталам — безвыходная інваліднасць. Прафесіянальныя спартоўцы жывуць з кругласутачным болем у цягліцах. З вялікіх спартоўцаў рэдка атрымліваюцца вялікія трэнеры. Ім не хапае сілы духу весці дзяцей на пакуты, каторыя цярпелі яны самі.

СВД — гэта заўсёды гульня з нулявой сумай. Вы не можаце выйграць без прыніжэння суперніка. Лаўры дастаюцца аднаму, крыху ніжэй — яшчэ двум. Усе астатнія — лузеры. Абагаўленне перамогі прыводзіць да апраўдання любых сродкаў. Сяброўства паміж спартоўцамі аднаго віду існуе толькі як выключэнне, што пацвярджае правіла. Fair play, сумленная гульня, ужо даўно стала насмешкай.

СВД — галоўны спажывец злачыннай фармакалогіі. Ні на хвілю не сціхае вайна тайных наркатычных лабараторый. На думку пераважнай большасці спартоўцаў, больш развітыя краіны з’яўляюцца ўзорам адваротнай маралі, бо выкарыстоўваюць у злачынных мэтах сваю навуковую перавагу.

СВД не можа служыць прываблівым прыкладам для шырокага спартовага руху. Нармальнаму хуткаму юнаку няма аніякай патрэбы выбягаць з дзесяці секунд, тым больш губляць на гэтым здароўе. Кітайцы, асабліва ў гарах, любяць гуляць у баскетбол, але кітайская зборная ў грандах не лічыцца. У Грэноблі тры францужанкі сталі чэмпіёнкамі па біятлоне, але чацвёртай, заспасной, у іх камандзе не было. З тае прычыны, што гэтым відам спорту ў Францыі займаліся толькі гэтыя тры дзяўчыны.

СВД і масавы аздараўленчы спорт агульнага маюць мала, а супярэчнасцяў — мноства. СВД манапалізаваў усе СМІ і проста парабаціў тэлебачанне. СВД росціць культ звыш чалавека — нацыямі патрэбны звычайныя здаровыя мужчыны і жанчыны.

Але самая галоўная супярэчнасць палягае ў тым, што СВД адцягвае сілы, сродкі і ўвагу грамадства ад рэальнага здароўя ў сферу легенд і міфаў. Гэты перакід аграмадных рэсурсаў быў бы немагчымы без жупела «гонар сцяга».

Гонар гэтага гонару па праву належыць нам у асобе магутнага Савецкага Саюза. Гэта мы ўнеслі ў гламурны алімпійскі рух азарт класавай барацьбы. Гэта мы надалі пунктам‑галам‑секундам грохат непрымірымых рэвалюцыйных бітваў. Да блізарукасці ўсяго астатняга свету варта аднесці тое, што ён гэты выклік прыняў.

Колькі разоў мы бачылі гэтую кранальную карцінку: павольна паўзе ўверх сцяг «нашай радзімы», урачыста гучыць не вельмі доўгі ўрывак з нацыянальнага гімну, вусны пераможцы варушацца ў такт музыцы, па тугой шчацэ ціха каціцца патрыятычная сляза. Памятаю, на некага з нашых гульцоў нават сварыліся за тое, што яны пад наш «Саюз непарушны» стаяць як бараны.

Хаця з чаго б Арвідасу Сабонісу рыдаць пад гэты пастылы матыў? У Сеуле мы перамаглі амерыканцаў шмат у чым намаганнямі літоўскага волата. Ад гэтай цудоўнай перамогі над амерыканскай зборнай, я дакладна памятаю, у мяне кранальна засвярбелі павекі. То бок эмацыйна я ўпіваўся гонарам сцяга. Але ўжо ў Атланце Сабоніс граў «супраць нас». Граў ён усё так жа цудоўна, можа нават і лепш, чым у Сеуле. Але павекі ў мяне не свярбелі. І калі адзін наш трэнер, таксама ў Атланце, літаральна маліўся, каб баксёра з Украіны «чым‑небудзь прыціснула, іначай гэтага хлопца нам не абысці», — я таксама ціха марыў пра мігрэнь ці панос. На галаву альбо, адпаведна, на жывот ні ў чым не вінаватага ўкраінца.

Але што ж гэта, чорт пабірай! Чаму мы захапляемся літоўцам? Таму што ён цудоўны атлет ці таму што ягоная маленькая краіна не паспела адарвацца ад СССР? Чаму мы ў думках насылаем мігрэні на ўчорашняга куміра з Запарожжа? Таму што нейкія дзеячы з’ехаліся ў Белавежскай пушчы?

У кожным відзе спорту нацыі маюць свае прадстаўніцтвы. Адзіны Савецкі Саюз выстаўляў адну хакейную каманду. Разбураны Саюзу — ужо з паўтузіна. Еўропа няўмольна рухаецца да адзінства. Ці значыць гэта, што на футбольным чэмпіянаце кантыненту праз дзесяць гадоў застануцца толькі зборныя Еўропы, Расіі, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі?

«Гонар сцяга» раз’ядноўвае нацыі. Алімпіяды спараджаюць ксенафобію. Людзі лікуюць, калі ў «чужой» дзяўчыны падвернецца лыжа, а «чужы» хлапец прамахнецца ля нашых брамаў. «Гонар нашага сцяга» неадлучны ад злараднасці да сцяга не нашага. Што акрамя насмешкі выклікае струхлелы лозунг «О, спорт, ты — мір»?

Усе гэтыя пытанні не маюць рацыянальнага тлумачэння толькі да таго часу, пакуль мы пакідаем убаку галоўны матыў усіх Алімпіяд — грошы. Гульні — гіганцкі бізнес міжнароднай карпарацыі пад назовам МАК. Тут тугім вузлом завязаныя інтарэсы будаўнічых, транспартных, турыстычных, відовішчных кампаній. Але галоўны зацікаўлены бок — нацыянальныя бюракраты. «Гонар сцяга» — невычэрпная шчодрая кармушка для чыноўніках усіх рас і колераў скуры. Калі самыя відовішчныя, найперш, гульнявыя віды спорту кормяць сябе самі, то ўсё астатняе абузай вісіць на нацыянальных бюджэтах. Масы ашалелых грамадзян, па‑сапраўднаму хворых, але называючых сябе заўзятарамі, не проста ўхваляюць — яны дабраслаўляюць чыноўны распіл бюджэтных грошай пад туманныя абяцанкі сусальнага алімпійскага золата. Вось і прэзідэнты, што амерыканскі, што беларускі, узялі сабе за моду адорваць Алімпіяды сваёй сіяцельнай прысутнасцю — зразумела, за кошт падаткаплатнікаў.

Паміж тым, ціхія мільянеры з МАК нястомна множаць колькасць алімпійскіх дысцыплін. Вось і ў гэтым годзе з нашай краіны, дзе палова радзільных дамоў не мае гарачай вады, паехалі ў Ванкувер штурхаць па лёдзе вялікія паліраваныя камяні. Гавораць, з прыцэлам на Сочы.

Ёсць толькі адзін спосаб саўладаць з усёй гэтай навалай. Трэба скончыць з спортам вышэйшых дасягненняў як нахлебнікам бюджэту. На плячах дзяржаўнага скарбу варта пакінуць толькі тое, што наўпрост звязана з здароўем нацыі. Толькі ў лічаных школах Расіі ёсць плавальныя басейны. Мала тэнісных кортаў, хакейных каробак. Зусім кепска з асветленымі і дагледжанымі бегавымі, лыжнымі, раваровымі дарожкамі.

Яно ўсё так, але трэба яшчэ перажыць Ванкувер. Потым дажыць да Сочы. Потым яшчэ назапасіць грошай. А ўжо потым вырашаць, каму несці сцяг па школьнай дарожцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?