Які спосаб выбару лідэра апазіцыі аптымальны? На апытанне НН адказваюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты.

Лідэры апазіцыі ўпёрліся ў пытанне: якім чынам вызначыць кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары? Што пра тое думаюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты?

Кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі: «Ідэя адзінага кандыдата сябе вычарпала. Нельга людзей і іх погляды заганяць у адно стойла. Гэта сёння немагчыма і шкодна. Кожны павінен адстойваць сваё: не адзіны кандыдат патрэбны, патрэбнае аб’яднанне каштоўнасцей.

Няхай кожны палітык ідзе на выбары са сваім штабам. Аднак варта стварыць яшчэ дадатковы штаб, які будзе сачыць за правядзеннем выбараў. Ён бы мог выконваць наступныя задачы: збіраць подпісы, калі спатрэбіцца, то адразу за некалькіх кандыдатаў – гэта не забаронена. Таксама такі адзіны штаб мог бы праводзіць незалежнае назіранне за выбарамі, а ў дадатак каардынаваць дзеянні кандыдатаў у адпаведнасці з даследаваннямі незалежных сацыялагічных служб.

Такая арганізацыя магла б скараціць выдаткі на дзейнасць апазіцыі. Таксама супольнаму штабу было б значна прасцей вывесці людзей на Плошчу. Усе і так ведаюць, што будуць фальсіфікацыі. З дапамогай такой сілы, як супольны штаб, можна было б арганізаваць супольныя акцыі пратэсту, на якія б кожны выбаршчык ішоў адстойваць свайго кандыдата і пратэставаць супраць фальсіфікацый.

Патрэбныя новыя падыходы. Старыя сябе вычарпалі, нельга рыхтавацца да тых выбараў, якія ўжо былі прайграныя. Трэба працаваць па-новаму».

Іншыя меркаванні — на сайце НН у бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?