10 мая ў Манрэалі прайшоў шосты матч паўфіналу Усходняй канферэнцыі паміж «Манрэаль Канадыенс» і «Пітсбургам Пінгвінз». «Манрэаль» перамог – 4:3 (1:1, 2:1, 1:1) і зраўняў лік у серыі 3:3.

Беларускі форвард Андрэй Касціцын вызначыўся двума бамбардзірскімі асістэнцкімі пасамі, прычым асіставаў першай зорцы матчу Майклу Камалеры. Было на гэта на 2-й хвіліне матчу (першая шайба каманды) і на 31-й (лік стаў 2:2).

Андрэй правёў на пляцоўцы 16 хвілін 10 секундаў, каэфіцыент карыснасці +2. Сяргей Касціцын не гуляў.

Лік у серыі: 3-3 (першы матч – 3:6, другі – 3:1, трэці – 0:2, чацверты – 3:2, пяты – 1:2).

Сёмы апошні матч серыі будзе згуляны 12 мая ў Пітсбургу.

Пераможца згуляе ў фінале Усходняй канферэнцыі з пераможцам пары «Бостан» -- «Філадэльфія». «Бостан» вядзе ў серыі 3:2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?