Андрэй Вазнясенскі быў адным з найбольш вядомых паэтаў‑шасцідзясятнікаў.
Фота з Вікіпедыі.
1 чэрвеня 2010 года на сваім лецішчы ў Перадзелкіне пад Масквой пасля працяглай хваробы памёр знакаміты расійскі паэт Андрэй Вазнясенскі.
Андрэй Вазнясенскі нарадзіўся 12 мая 1933 года ў Маскве ў сям’і гідраінжынера.
У 14-гадовым узросце даслаў свае вершы Барысу Пастэрнаку, сяброўства з якім аказала ўплыў на далейшае яго жыццё.
Яму належаць два дзесяткі зборнікаў вершаў і прозы, вершы да рок‑оперы «Юнона і Авось», многіх іншых музычных твораў.
Вазнясенскі не толькі пісьменнік, але і мастак і архітэктар. У 1957 г. ён скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут.
Ён – аўтар архітэктурнай часткі манумента «Сяброўства назаўжды» у гонар 200-годдзя далучэння Грузіі да Расіі ў Маскве. Скульптурная частка выкананая Цэрэтэлі.





