«Я не збіраюся паддобрывацца ні да ўрада, ні да сілавых структур», — заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам 1 верасня пасля наведвання аднаго з дамоў у дзіцячай вёсцы «Вытокі».

«Я прэзідэнт, я валодаю паўнамоцтвамі па Канстытуцыі і абавязаны іх выконваць, а не піярыць іх, у тым ліку і перад выбарамі», — сказаў Лукашэнка.

Каментуючы чуткі, што перыядычна з’яўляюцца, аб магчымай адстаўцы ўрада, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Тое, што сёння там расказваюць, што ўрад разгоняць, адправяць у адстаўку і ўсе пойдуць у прэзідэнты, хто сёння ва ўрадзе.

Што да гэтага прэзідэнцтва, калі ласка — любы грамадзянін Беларусі, член урада, ідзіце, збірайце подпісы і балатуйцеся. Ніхто нікому не забараняе. Гэта той час, калі гэта можна рабіць адкрыта».

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што калі цяперашні ўрад «у перыяд, калі трэба дабаўляць тэмпы ў працы, дакажа сваю грунтоўнасць, то няхай працуе хоць да смерці». «Але патрэбны вынік, калі яго не будзе, такі ўрад мне не патрэбны. І не трэба ў гэтым бачыць нейкі прычэп на будучыню, нібыта я хачу зняць з сябе адказнасць, таму крытыкую ўрад», — сказаў Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што за ўвесь час свайго знаходжання ва ўладзе крытыкаваў тых, хто, на яго думку, кепска працаваў. «Я абавязаны гэта рабіць і ніколі з сябе гэтай адказнасці не здымаў. Ва ўсім, што ў краіне адбываецца кепскага, вінаваты я, бо я ўзначальваю ўладную вертыкаль, і народ павінен цяпер з мяне патрабаваць. А ўжо пасля выбараў, калі мяне пакінуць прэзідэнтам, і я захачу гэтага, ужо я буду патрабаваць і са сваіх падначаленых, а дзе трэба, буду і народ прымушаць рабіць, што трэба», — заявіў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?