Матч пройдзе 4 лістапада на мінскім стадыёне «Дынама» (пачатак матча, а 20-й). Нагадаем, што ў матчы 3-га тура групавога этапа Лігі Еўропы 21 кастрычніка БАТЭ выйграў у Ціраспалі з лікам 1:0.

Перамога над ціраспальскім клубам у Мінску, а таксама перамога кіеўскага «Дынама» ў сябе на полі над AZ 4 лістапада

гарантуюць БАТЭ месца ў плей-оф.

***

Білеты на матч БАТЭ — «Шэрыф» паступілі ў продаж у пятніцу, 22 кастрычніка. А 15-й сінхронна адчыніліся касы мінскага стадыёна «Дынама», барысаўскага гарадскога стадыёна і офіса «АБФФ-Падарожжа». Ад суботы 23 кастрычніка касы будуць пачынаць працу з 10-й.

Касы мінскага стадыёна «Дынама» будуць працаваць да 19.00, барысаўскага гарадскога стадыёна — да 18.00.

Кошт квіткоў будзе залежаць ад катэгорыі. Квіткі першай катэгорыі (сектары — 1, 2, 13, 14, 28, 29) будуць каштаваць 30 тысяч рублёў, другі (3, 4, 12, 15, 26, 27) — 20 тысяч і трэцяй (05–11, 16 — 25) — 10 тысяч.

Ужо вядомыя месцы продажаў білетаў на той ці іншы сектар. Сектар 10 зарэзерваваны для заўзятараў «Шэрыфа».

У касах мінскага стадыёна «Дынама» будуць прадавацца квіткі на наступныя сектары: 9, 11, 12–27, а таксама 28 і 29 ад 16-га шэрагу і вышэй.

У касах барысаўскага гарадскога стадыёна будуць выстаўлены на продаж квіткі ў сектары 2–6, 1 (16 і вышэй).

ПУП «АБФФ-Падарожжа» бярэ на сябе рэалізацыю білетаў у сектары 1 (шэрагі 10–15), 7, 8, 28 (10–15), 29 (10–15).

Квіткі на шэрагі 1–9 усіх сектараў не друкаваліся і ў рэалізацыю паступаць не будуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?