За дзве гадзіны да абвешчанай акцыі апазіцыі ў цэнтр Мінска сцягнуты сілы правапарадку.

Нагадаем, што шэраг кандыдатаў у прэзідэнты заклікалі выбаршчыкаў прыйсці сёння ў 20.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска, каб выказаць недавер афіцыйным выніках галасавання. Пры гэтым палітыкі падкрэслілі — акцыя будзе насіць выключна мірны характар.

Зараз у дварах вуліц, прылеглых да праспекта Незалежнасці, знаходзяцца грузавікі з вайскоўцамі. У прыватнасці, ваенная тэхніка з людзьмі была заўважаная ў дварах вуліц Марка, Энгельса, Леніна, Інтэрнацыянальнай, праспекта Незалежнасці. Некалькі грузавікоў прыпаркаваныя за Палацам Рэспублікі. У дварах жылых дамоў, якія выходзяць на плошчу, стаяць людзі ў чорных камбінезонах і чорных шапачках.

Вакол Кастрычніцкай плошчы таксама сканцэнтравана значная колькасць легкавых міліцэйскіх аўтамабіляў. У бок плошчы неслі металічныя турнікеты.

Рух па праспекце не перакрыты. На катку, які заліты на Кастрычніцкай плошчы, шмат людзей, у тым ліку дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?