Не забываць пра Беларусь заклікаў старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузек у заяве ў сувязі з 20-й гадавінай трагічных падзей у Літве.

«Калі мы ўспамінаем пра мужнасць і адзінства балтыйскіх народаў у Эстоніі, Латвіі і Літве, чыя мірная рэвалюцыя са спевамі і сцягамі зламала адзін з самых нялюдскіх таталітарных рэжымаў у сусветнай гісторыі, мы не павінны забываць пра народы, якія дагэтуль знаходзяцца пад прыгнётам», — падкрэсліў Бузек.

«Мае думкі, у прыватнасці, з непасрэднай суседкай Літвы Беларуссю, дзе ў ноч 19 снежня 2010 года <…> беларускі народ перажыў уласную «Крывавую нядзелю», — заявіў кіраўнік Еўрапарламента.

«Памятаць пра тое, чаго Літва дасягнула ў мінулым, з’яўляецца нашай адказнасцю сёння, — сказаў Бузек. — Мы павінны паказаць поўную салідарнасць з беларускім народам. Больш, чым хто-небудзь у Еўропе, ён заслужыў, каб дух свабоды, дэмакратыі і незалежнасці ўрэшце дасягнуў і яго краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?