У 7.30 у Менску пачаўся ператрус у каардынатара кампаніі «Гавары праўду» Сяргея Клюева.
Да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і невядомыя ў цывільным. 3 студзеня пасля адбыцця 15 сутачнага арышту прад’яўлена пастанова аб прызнанні яго падазраваным па крымінальнай справе (пад падпіскай аб нявыездзе)

На 15 гадзін прызначаны допыт наваполацкага кіраўніка выбарчага штабу Андрэя Саннікава Віктара Калесніка. Гэтаму папярэднічаў ператрус, які 13 студзеня правялі супрацоўнікі КДБ-ка кватэры ў знаёмай актывіста, дзе ён у гэты час знаходзіўся. У выніку ператрусу былі канфіскаваныя ноўтбукі Калесніка і гаспадыні кватэры.

Сёньня на гутарку ў КДБ выклікалі намесніцу старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Аліну Суравец. Учора ў КДБ дапыталі старшыню БАЖа Жану Літвіну, 12 студзеня — намесьнка Андрэя Бастунца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?