Свіныя вантробкі (печань, сэрца, лёгкія, абрэзкі з галавы, ныркі), 1 свіны страўнік, 250—300 г свежага свінога сала, 4 цыбуліны, 2 галоўкі часнаку, 1 ч. лыжка чорнага перцу гарошкам, 3 ч. лыжкі каляндры, 1 ч. лыжка маярану.

Вантробкі цалкам адварыць у адным катле да паўгатоўнасці цягам 1—1,5 гадзіны, затым нарэзаць дробнымі кубікамі (велічынёй 1 см). Гэтак жа нарэзаць сала, дробна насекчы цыбулю, часнок, буйна змалоць вострыя прыправы, усё змяшаць ў аднародную масу, пасаліць і шчыльна набіць ёю старанна вычышчаны і вымыты свіны страўнік, пасля чаго пакласці на бляху і запячы ў не занадта гарачай духоўцы ці, лепш. печы (бляху вышмараваць папярэдне салам). Запечаны страўнік пакласці пад прэс (паміж двума дошкамі, верхнюю прыциснуць каменем) на 1,5 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?