Вы неяк звярталіся з заклікам дасылаць свае першыя вершы на роднай мове. Дасылаю і я.

Мой першы верш на роднай мове нарадзіўся у 2007 годзе. Ён просты і лёгкі, для мяне дагэтуль ён падаецца сонечным і бясконцым. Ён мая памяць пра каханне.

На Бярозавай гары

На Бярозавай гары
ля ячменнага поля
разам пілі
саладосць ад сваёй сустрэчы

Другое лета надышло
нашага знаёмства,
а ўсё кружыць галаву
мілая чароўнасць

Ты сабой заваражыла
сэрца
як жа хочацца мне жыць
у праменях сонечных

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?