20 сакавіка наступіць вясновае раўнадзенства, якое пазначае пачатак астранамічнай вясны. Па адной з версій, на раўнадзенства (ці ў дзень блізкі да яго) нашы продкі адзначалі Новы год.
Этнацэнтр «Рагна» запрашае 19 і 20 сакавіка святкаваць Раўнадзенства разам! Ад 10-й да 20-й гадзіны на Караля, 22 — імпрэзы, паказы, майстар-класы для ўсіх зацікаўленых.
Падрабязней пра імпрзы, што пройдуць у Раўнадзенства на «Рагне»:
Прэзентацыя музычнага альбома «Niamiha» гурта «Essa» (Тодар Кашкурэвіч, Вольга Кашкурэвіч і інш.)
Відэаварштатня: Веснавыя фільмы (пры падтрымцы Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства)
Арганізатары заклікаюць прыносіць свае веснавыя тэматычныя фота для Фотасушкі — выставы, якая будзе экспанавацца ў Этнацэнтры да канца месяца. Дзяліцеся сваім кавалачкам мастацтва і веснавым настроем!
Этнацэнтр «Рагна» месціцца на вуліцы Караля, 22 (альбо Сухая, 4), м. «Фрунзенская».