Фота: БелТА

Фота: БелТА

Удзельнікаў выставы чакае цікавае і яркае падарожжа ў дзіўны свет катоў, забаўляльная шоу-праграма, арыгінальны інтэрактыў з катамі і конкурсы.

Арганізатары ўключылі ў праграму выставы-прадстаўленні катоў-канкурсантаў, прэзентацыю рэдкіх і экзатычных парод катоў, шматлікія рынгі і шоу дарослых катоў, юніёраў і кацянят, каціныя конкурсы прыгажосці «Містар Кот» і «Міс Кошка», а таксама шоу мілых і пацешных кацянят. Акрамя таго, для гасцей выставы будуць арганізаваны цікавыя майстар-класы ад экспертаў-фелінолагаў. У фінале выставы адбудзецца выбар ката, які стане ўладальнікам тытула «Залаты гран-пры — 2023».

Будзе магчымасць ва ўдзельнікаў мерапрыемства і выбраць гадаванца мары. На выставе арганізуюць «Бэбі-салон кацянят», дзе кожны ахвотны зможа пагутарыць з прафесійнымі разводчыкамі і пазнаёміцца бліжэй з катамі ўпадабанай пароды, больш падрабязна даведацца пра іх характар і асаблівасці ўтрымання. Прадугледзелі арганізатары і форум-прэзентацыю для ўсіх ахвотных, дзе спецыялісты раскажуць аб правільным харчаванні, доглядзе і ветэрынарным кантролі за катамі.

На выставачных прэзентацыях удзельнікі мерапрыемства змогуць пазнаёміцца з відамі корму, таварамі для догляду, мэбляй і аксесуарамі для катоў, арыгінальнымі вырабамі ручной работы вядомых брэндаў.

Побач з выставай будзе працаваць кафэ.

Выстава падобнага фармату ў нашай краіне праводзіцца адзін раз на год. Мерапрыемства праходзіць пад эгідай Сусветнай федэрацыі катоў (WCF).

Чытайце таксама:

У Скідзелі ўратавалі ката, які на суткі з лішнім захрас у маторным адсеку аўтамабіля

Што рабіць, калі кот не прымае вашага новага партнёра?

Людзі і іх хатнія гадаванцы могуць перадаваць адно аднаму супербактэрыі, якія маюць устойлівасць да лекаў

У Турцыі праз 49 дзён пасля землятрусу знайшлі пад заваламі жывога ката

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0