Мужчына суправаджаў Сабаленку на турнірах у Штутгарце і Мадрыдзе, дзе дазволіў сабе некаторыя вольнасці. Амерыканскі тэнісны блогер выклаў у сваім ютуб відэа з адкрытага трэнінгу спартоўкіі на турніры ў Мадрыдзе, якую транслявалі ў сеціве.

На кадрах відаць, як мужчына вельмі падобны да Франгуліса, падыходзіць да тэнісісткі і цалуе яе ў вусны, звяртае ўвагу «Трыбуна».

Праўда, магчыма, ён хутка зменіць сваё сямейнае становішча. Адзін з карыстальнікаў сацсеткі X размясціў скрыншот перапіскі з жонкай бізнэсоўца, дзе ўдакладніў, ці разбурыла Сабаленка іх шлюб з Франгулісам або яны ўжо і так расcталіся.

Жонка Франгуліса не праігнаравала паведамленне і адказала, што яна замужам, але будзе прасіць пра развод. І сказала, што інтрыжка новай пары пачалася яшчэ ў Каліфорніі.

Чытайце таксама:

Жанаты мужчына быў з Сабаленкай у Штутгарце, і яму можна ёй класці руку ніжэй за талію

«Я пайшоў на **й» Сабаленка паслала свайго трэнера падчас матчу — ён пагадзіўся

Першая ракетка свету Новак Джокавіч атрымаў удар бутэлькай па галаве на турніры ў Рыме

Клас
15
Панылы сорам
26
Ха-ха
21
Ого
12
Сумна
14
Абуральна
38