Беларуская хрысціянская дэмакратыя і аб’яднаннелітаратараў-хрысціянаў «Дабравест» абвяшчае паэтычны конкурс да100-годдзя Ларысы Геніюш.
Мэты конкурсу:
• яднанне прагрэсіўных творчых сіл на глебе дэмакратычных, хрысціянскіх і нацыянальных каштоўнасцяў;
• падтрымка таленавітай моладзі і адораных людзей з абласцей і раёнаў.
Умовы:
На конкурс прымаюцца вершы грамадскага гучання з выразнай пазіцыяй аўтара, з пашанай да гісторыі і традыцый народа, з клопатам пра экалогію душы і асяроддзя.
Тэрміны:
Конкурс праводзіцца з красавіка па чэрвень (уключна) 2010 года. Вынікі будуць падведзеныя да 1 жніўня г.г. Рукапісы можна дасылаць як у электронным выглядзе, так і на паперы з пазначэннем біяграфічных звестак, адрасу, тэлефона і іншых кантактаў аўтара.
Нашы адрасы:
220123, г. Мінск,
[email protected]
Уганараванне:
Аўтары сямі лепшых вершаваных нізак атрымаюць памятныя прызы. Асобныя творы плануецца змясціць у альманаху «Дабравест».
Старшыня журы конкурсу — Павал Севярынец, сакратар — Галіна Каржанеўская.